Дзяцей запрашаюць у рэзыдэнцыю Дзеда Мароза, каб пастраляць з аўтамата ФОТА

Фота Reuters

У Менску рэзыдэнцыю Дзеда Мароза адкрылі на «Лініі Сталіна». Традыцыйны ўбор савецкага сьвяточнага пэрсанажу ўпрыгожвае армейскі каракулевы каўнер і шапка з чырвонай зоркай.

Каб атрымаць падарункі, давядзецца не толькі чытаць вершы і танчыць, але і пастраляць.