Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў сёньня на пасаду прэс-сакратара Белага дому ў новай адміністрацыі прадстаўніка сваёй пераходнай каманды Шона Спайсэра.
Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай заяве пераходнай каманды. У ім адзначаецца, што Спайсэр доўгі час працаваў у Нацыянальным камітэце Рэспубліканскай партыі.
Трамп прызначыў дырэктарам Белага дому па стратэгічных сувязях Гоўп Гікс, а Джэйсана Мілера — дырэктарам па камунікацыях, Дэна Скавіна — дырэктарам па сацыяльных сетках. Трамп таксама зрабіў іх сваімі памочнікамі.
Паведамляецца таксама, што Келіян Конвэй, якая адыграла немалую ролю ў забесьпячэньні больш дысцыплінаванага падыходу да прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі Дональда Трампа, стане дарадніцай Белага дому, калі новы прэзыдэнт уступіць на пасаду ў наступным месяцы.
На сваёй новай пасадзе Конвэй будзе адыгрываць ключавую кансультацыйную ролю, дапамагаючы кіраваць паведамленьнямі і вызначаць заканадаўчыя прыярытэты Трампа. Ён высока ацаніў Конвэй, як першага мэнэджэра-жанчыну ягонай кампаніі па выбарах прэзыдэнта ў ЗША.