Брытанскі прэмʼер-міністар Тэрэза Мэй ня выключыла, што Лёндан будзе працягваць укладаць значныя сродкі ў бюджэт Эўрапейскага Зьвязу і пасьля выхаду зь яго.
Адказваючы ў аўторак на пытаньні дэпутатаў Палаты абшчын, Мэй падкрэсьліла, што Вялікабрытанія павінна выбудаваць зусім новыя адносіны з ЭЗ, а не спрабаваць выкарыстоўваць рэшткі ранейшага статусу члена арганізацыі.
Газэта The Guardian зьвяртае ўвагу на тое, што камэнтары прэмʼер-міністра сьведчаць пра гатоўнасьць брытанскага ўраду плаціць за доступ да адзінага эўрапейскага рынку.