«А сёньня я іх ня бачыла...» Расповед прадавачкі ў Іркуцку, хто і чаму купляў у яе «Боярышник»

У Іркуцку па стане на раніцу аўторка ад ужываньня «Боярышника», які ўтрымлівае мэтылавы сьпірт, загінулі 53 чалавекі.

Улады рэгіёну выявілі 57 чалавек, якія ўжывалі вадкасьць з утрыманьнем мэтылу, але асьцерагаюцца, што пацярпелых і памерлых можа быць больш. У Іркуцку ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі таксама ўвяло абмежаваньне на раздробны гандаль лекавых сродкаў з утрыманьнем сьпірту.