Польская ўрадавая кааліцыя адмовілася ад плянаў абмежаваць доступ СМІ ў парлямэнт

Пратэст у Варшаве

Парлямэнт Польшчы адмовіўся ад плянаў абмежаваць доступ СМІ у Сэйм і Сэнат. Пра гэта сёньня заявіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, выступаючы па польскім тэлебачаньні.

Анджэй Дуда заявіў, што намер абмежаваць доступ журналістаў быў усяго толькі папярэднім праектам, але ён выклікаў парлямэнцкі крызыс. Прэзыдэнт паведаміў пра размову са сьпікерам Сэнату і сказаў, што кіруючая партыя «Права і справядлівасьць» адмовілася ад сваіх плянаў.

У мінулую пятніцу дэпутаты апазыцыі блякавалі трыбуну і прэзыдыюм у зале паседжаньняў Сэйму, пратэстуючы такім чынам супраць плянаў абмежаваць правы СМІ. На вуліцах Варшавы адбыліся масавыя пратэсты.