Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў у этэры тэлеканалу TRT, што забойства расейскага амбасадара ў Анкары Андрэя Карлава зьяўляецца «правакацыяй» двухбаковых адносін.
Як перадае агенцтва, Reuters, Эрдаган заявіў пра стварэньне сумеснай з Расеяй сьледчай камісіі.
Пра сумесную сьледчую камісію заявіў і расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, які дадаў, што расейскія сьледчыя ў бліжэйшы час выляцяць у Анкару.
Расейскія СМІ паведамілі, што ў сувязі з забойствам амбасадара Пуцін скасаваў абвешчанае раней наведваньне Малага тэатру ў Маскве, які пасьля рэканструкцыі адчыняецца спэктаклем паводле п’есе Грыбаедава «Гора ад розуму». У 1829 годзе расейскі дыплямат Грыбаедаў быў забіты ў Тэгеране.