Папа Рымскі Францішак з нагоды свайго 80-гадовага юбілею запрасіў васьмёх бяздомных на сьняданак — дзьвюх жанчын і шасьцярых мужчын, якія жывуць каля плошчы сьвятога Пятра і ў прытулках, якімі апякуецца Ватыкан.
Госьці падаравалі пантыфіку тры букеты сланечнікаў, паведамляе агенцтва Франс Прэс.
Пасьля сьняданку Францішак адслужыў сьвяточную імшу, на якой ён прыняў віншаваньні ад кардыналаў. Ніякіх іншых захадаў у Ватыкане ў гэты дзень не прызначалася.
Pope Francis celebrates a Birthday Breakfast with the Homeless#Pontifex80 pic.twitter.com/oAUMVD43G4
— Greg Burke (@GregBurkeRome) 17 декабря 2016 г.
Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы Францішак — 266-ы Папа Рымскі. Яго абралі 13 сакавіка 2013 году. Ён стаў першым пантыфікам, які нарадзіўся ў Новым Сьвеце.