Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд ня будзе вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах кіраўніка дзяржавы, якія пройдуць вясной 2017 году. Пра гэта ён заявіў у эфіры нацыянальнага тэлебачаньня.
Алянд стаў першым прэзыдэнтам Пятай францускай рэспублікі, які адмовіўся пераабірацца на другі тэрмін. Выступаючы перад журналістамі, ён заклікаў французаў не галасаваць за кандыдата ад ультраправай партыі Нацыянальны фронт Марын Лё Пэн.
На нядаўніх першасных выбарах францускіх кансэрватараў перамог былы прэм’ер-міністар Францыі Франсуа Фіён. Яго лічаць прыхільнікам цесных дачыненьняў з Расеяй. Раней ён заяўляў, што гатовы разгледзець пытаньне аб зьняцьці з Масквы санкцый і супрацоўнічаць зь ёй у Сырыі.