«Курылы - нашы!» У Токіё прайшлі маршы з патрабаваньнем вярнуць Японіі Курыльскія выспы

Your browser doesn’t support HTML5

Пратэсты былі арганізаваныя за два тыдні да сустрэчы прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Удзельнікі мітынгаў лічаць выспы "паўночнымі тэрыторыямі" Японіі, анэксаванымі Расеяй і заяўляюць, што Курыльскае пытаньне трэба вырашаць менавіта цяпер.