Войскі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада ўсталявалі кантроль над кварталам Ханана на ўсходзе горада Алепа. Раней гэтая тэрыторыя была занятая атрадамі паўстанцаў.
Ханана быў першым кварталам у Алепа, захопленым атрадамі ўзброенай апазыцыі ў 2012 годзе. Урадавая армія некалькі дзён вяла агонь па пазыцыях паўстанцаў. Пасьля захопу гэтага раёну сілы Асада атрымалі праход з паўночнага боку ўглыб усходніх раёнаў гораду.
Алепа, другі па велічыні горад у Сырыі, падзелены на зоны: захад, заняты сіламі Башара Асада і ўсход, які знаходзіцца пад кантролем сырыйскай апазыцыі. Урадавая армія пры падтрымцы расейскай авіяцыі наносіць удары па кантраляваным паўстанцамі раёнах.