Ухваленая рэзалюцыя не зьяўляецца юрыдычна абавязковай, але выказвае пазыцыю парлямэнту.
На мінулым тыдні кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні выказала сур’ёзную трывогу ў сувязі з падзеямі ў Турэччыне, якія адбыліся пасьля спробы дзяржаўнага перавароту.
У прыватнасьці, Эўразьвяз турбуе дыскусія аб магчымым аднаўленьні сьмяротнага пакараньня і перасьлед прадстаўнікоў СМІ паводле падазрэньня ў дачыненьні да няўдалага путчу.
Раней прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што вынік сёньняшняга галасаваньня ў Эўрапарлямэнце яму абыякавы і сказаў, што Турцыя разгледзіць магчымасьць ўступленьня ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Гэтая рэгіянальная міжнародная арганізацыя была заснаваная ў 2001 годзе лідэрамі Кітаю, Расеі, Казахстану, Таджыкістану, Кыргызстану і Ўзбекістану.
«Турэччына павінна супакоіцца. Ня трэба казаць: „Эўрапейскі зьвяз любой цаной“. Такое маё меркаваньне», — цытуе газэта Hurriyet словы Эрдагана.