Кіеў выказаў пратэст з-за спаленьня ўкраінскага сьцяга ў цэнтры Масквы

Міністэрства замежных спраў Украіны

Міністэрства замежных спраў Украіны выказала пратэст Расеі з-за спаленьня ўкраінскага сьцяга каля будынка Нацыянальнага культурнага цэнтра Ўкраіны ў цэнтры Масквы, якое адбылося ў аўторак. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

У дыпляматычным ведамстве назвалі тое, што адбылося, правакацыяй і заклікалі Маскву расьсьледаваць інцыдэнт.

22 лістапада сябры незарэгістраванай нацыяналістычнай арганізацыі «Іншая Расея» заблякавалі ўваход у Нацыянальны культурны цэнтар Украіны і падпалілі ўкраінскі сьцяг. Паліцыя ня ўмешвалася ў акцыю і не затрымлівала ўдзельнікаў.