Вярхоўны Суд Беларусі скасаваў 23 лістапада рашэньне Берасьцейскага эканамічнага суду аб выплаце штрафу пінскай індывідуальнай прадпрымальніцай Тацянай Цібец памерам 538 тысяч даляраў.
Маці шматдзетнай сям’і прызначылі велізарны штраф за нібыта несапраўдныя дамовы з ТАА «ТТТ-Буд». Рашэньне аб скасаваньні штрафу было нечаканым нават для сямʼі Цібец і яе адвакаткі.
«Мы перамаглі!», — пракамэнтаваў гэтае рашэньне лідэр прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка.
Будзе дапоўнена.