Мэркель абвясьціла пра намер ізноў змагацца за пасаду канцлера Нямеччыны

Ангела Мэркель

Ангела Мэркель 20 лістапада ўвечары афіцыйна абвясьціла, што будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду канцлера ФРГ у чацьвёрты раз. Гэтую заяву яна зрабіла на прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне.

Будучыя выбары ў бундэстаг Мэркель назвала «самымі складанымі з моманту ўзьяднаньня Нямеччыны». Яна выказала ўпэўненасьць у тым, што прыняла правільнае рашэньне і запэўніла, што ёй хопіць жаданьня прайсьці гэты шлях разам з краінай.

Парлямэнцкія выбары, па выніках якіх вырашыцца, хто зойме пасаду канцлера, пройдуць у Нямеччыне напрыканцы лета або, што больш верагодна, увосень 2017 году. Мэркель займае пасаду канцлера з 2005 году.