Абраны віцэ-прэзыдэнт Пэнс пацьвердзіў разгляд кандыдатуры Ромні на пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША

Міт Ромні (справа) пасьля сустрэчы з Дональдам Трампам і Майкам Пэнсам 19 лістапада 2016.

У ЗША абраны віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс пацьвердзіў, што кандыдатура Міта Ромні на пасаду кіраўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША «актыўна разглядаецца» разам зь іншымі кандыдатурамі.

Пэнс паведаміў пра гэта 20 лістапада ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу FOX, на наступны дзень пасьля сустрэчы Дональда Трампа з Ромні, якую абраны прэзыдэнт назваў «пасьпяховай».

У інтэрвію тэлеканалу FOX Майк Пэнс удакладніў, што Міт Ромні выказаў жаданьне ўвайсьці ў шэрагі разгляданых прэтэндэнтаў на пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША.

Рэспубліканец Міт Ромні, былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША на выбарах 2012 году, неаднаразова востра крытыкаваў палітычныя погляды Трампа.