Францускія «рэспубліканцы» выбіраюць кандыдата ў прэзыдэнты

Нікаля Сарказі.

У Францыі завяршаецца кампанія па вылучэньні кандыдата ў прэзыдэнты ад вядучай правацэнтрысцкай партыі «Рэспубліканцы». У выбарчых бюлетэнях — імёны сямі прэтэндэнтаў. Галасаваньне пройдзе ў два туры — 20 і 27 лістапада.

Ўдзельнічаць у папярэдніх выбарах «рэспубліканцаў» у нядзелю можа любы францускі выбарнік, незалежна ад прыналежнасьці да той ці іншай партыі.

Фаварытамі лічацца былыя прэм’ер-міністры Ален Жупэ і Франсуа Фіён і экс-прэзыдэнт Нікаля Сарказі. Пераможца будзе прадстаўляць ўмераных правых на прэзыдэнцкіх выбарах у красавіку 2017 году. Паводле апытаньняў, у барацьбе за пасаду кіраўніка дзяржавы галоўнымі супернікамі будуць менавіта прадстаўнік «рэспубліканцаў» і лідэрка правых радыкалаў Марын Ле Пэн.