Ірацкія вайскоўцы заяўляюць, што яны адбілі ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы» паўночны горад Німруд, разьмешчаны на месцы старажытнага асырыйскага горада.
«Войска зь дзевятай бранятанкавай дывізіі цалкам вызвалілі Німруд і паднялі ірацкі сьцяг над дамамі пасьля таго, як праціўнік панёс цяжкія страты», — гаворыцца ў заяве.
Німруд быў заснаваны ў 13 стагодзьдзі да нашай эры, горад быў сталіцай Асырыйскай імпэрыі. Ён разьмешчаны прыблізна ў 30 кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад Масула, які ірацкія ўрадавыя сілы спрабуюць вызваліць ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».
У сакавіку 2015 года тэрарысты паспрабавалі разбурыць руіны Німруда. Страты, які яны нанесьлі гістарычным каштоўнасьцям, пакуль дакладна не ацэнены.