Захарава абвінаваціла газэту ў некампэтэнтнасьці. Паводле яе слоў, журналісты выданьня не спрабавалі зьвязацца з расейскай Радай бясьпекі або зьнешнепалітычным ведамствам для праверкі інфармацыі.
У пятніцу газэта The Guardian са спасылкай на ўласныя крыніца ў сэрбскім ўрадзе паведаміла, што Патрушаў папрасіў прабачэньня за намер затрыманых у Сэрбіі расейцаў забіць прэмʼер-міністра Чарнагорыі. Выданьне сьцьвярджае, што прабачэньні нібыта былі прынесеныя падчас візыту Патрушава у Бялград у канцы кастрычніка.
Паводле вэрсіі сьледзтва, група расейскіх нацыяналістаў рыхтавала ўзброены пераварот у Чарнагорыі пасьля парлямэнцкіх выбараў 16 кастрычніка, каб не дазволіць краіне ўступіць у НАТО. Масква заявіла пра сваю недатычнасьць да падзеяў у Чарнагорыі.