У сацыяльнай сетцы Фэйсбук зьявілася паведамленьне пра пажар на Менскім трактарным заводзе. Паводле відавочцаў, да заводу накіраваліся некалькі пажарных машын.
Прэсавы сакратар гарадзкой управы МНС Аляксандар Папко сказаў карэспандэнту Свабоды, што ў адным з цэхаў прадпрыемства моцнае задымленьне.
Што менавіта сталася прычынай пажару, пакуль дакладна невядома.
Пазьней у твітэры Менскае гарадзкое ўпраўленьне МНС паведаміла, што пажар на МТЗ ліквідаваны:
«Узгараньне адбылося ў падвальным памяшканьні сталеліцейнага цэху МТЗ. Пажар ліквідаваны. Пацярпелых няма».