Associated Press: Трамп перамог у Пэнсыльваніі

Кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп перамог на выбарах у штаце Пэнсыльванія, паведаміла агенцтва Associated Press.

Раней Трамп перамог у штатах Агаё, Флорыда і Паўночнай Караліне, якая лічылася нявызначаным штатам. Ён таксама мае перавагу ў штатах Вісконсін і Мічыган, дзе апытаньні напярэдадні выбараў аддавалі перавагу кандыдатцы ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.

Штабы кандыдатаў чакаюць вынікаў у Вісконсіне і Мічыгане, дзе розьніца ў выніках мінімальная.