Дэмакраты атрымалі дадатковае месца ў Сэнаце ЗША

Дэмакратычная партыя ЗША атрымала дадатковае месца ў Сэнаце, але Рэспубліканская партыя мае добрыя вынікі ў сваім змаганьні за тое, каб захаваць кантроль над верхняй палатай амэрыканскага Кангрэсу.

Дэмакратка Тэмі Даксуорт перамагла сэнатара-рэспубліканца Марка Кірка на выбарах у штаце Ілінойс, і Дэмакратычнай партыі трэба яшчэ 4 дадатковыя мандаты, каб атрымаць кантроль над Сэнатам. Але кандыдат ад Дэмакратычнай партыі, на якога ўскладалі вялікія спадзяваньні ў штаце Індыяна, прайграў. Вынікі выбараў у астатніх спрэчных выбарах у Сэнат пакуль немагчыма прадказаць.

Тым часам амэрыканскія тэлеканалы ABC і NBC паведамілі, што Рэспубліканская партыя, як і чакалася, захавала кантроль на ніжняй палатай Кангрэсу — Палатай Прадстаўнікоў.