Амэрыканцы абіраюць прэзыдэнта. Фотагалерэя

Глэй Сьміт, жыхар маленькага гарадку Дыксвіл-Нотч (штат Нью-Гэмпшыр) быў першым, хто адразу пасьля апоўначы прагаласаваў ў дзень выбараў.

Бюлетэнь на выбарах прэзыдэнта ЗША 2016 году ў Кэнце, штат Агаё.

Кандыдат у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан вітае прыхільнікаў пасьля галасаваньня каля свайго дома ў Чапакуа, непадалёку ад Нью-Ёрку.

Выбаршчыкі запаўняюць бюлетэні ў Ніжнім Іст-Сайдзе на  Манхэтэне, Нью-Ёрк.

Галасаваньне на пажарнай станцыі ў Індыянаполісе, штат Індыяна.

Выбаршчык кідае свой бюлетэнь у пральні ў Чыкага, штат Ілінойс.

Жыхары Вірджыніі чакаюць у чарзе перад выбарчым участкам ў гістарычным будынку пад назвай "Дом паляўнічага" ў Вене, штат Вірджынія.

Людзі стаяць у чарзе на выбарчым участку ў пачатковай школе ў Брукліне, Нью-Ёрк.

Джозэф Ватсан пасьля галасаваньня ў Дыляне, Паўднёвая Караліна.

Выбаршчык галасуе ў пункце продажу аўтамабіляў у Чыкага, штат Ілінойс.

Выбаршчыкі ў чарзе, штат Нью-Гэмпшыр.

Людзі стаяць у чарзе перад участкам для галасаваньня ў Мобілі, штат Алабама.

Раварыст галасуе на ўчастку ў Дэнвэры, штат Калярада.

Мясцовыя жыхары галасуюць на ўчастку ў Дэнвэры, штат Калярада.

Выбаршчык запаўняе бюлетэнь у Давэры, штат Аклахома.

Доўгія чэргі на выбарчых участках у ЗША, дзе праходзяць прэзыдэнцкія выбары пасьля адной з самых спрэчных кампаній у гісторыі Амэрыкі.