Дзеці прыбылі ў краіну згодна з прынятай папраўкай да іміграцыйнага закону лорда Дабса. Папраўка прадугледжвае абавязаньне Вялікабрытаніі прыняць у сябе дзяцей, якія асабліва маюць патрэбу ў абароне і падтрымцы. Мяркуецца, што гэта дзяўчынкі і хлопчыкі, маладзейшыя за 13 гадоў.
Як інфармуе ВВС, усяго ў Лёндан прыбыло 70 хлопчыкаў і дзяўчынак. ВВС сьцьвярджае, што прыезд дзяцей быў азмрочаны публікацыямі некаторых брытанскіх газэт, дзе адзначалася, што некаторыя маладыя людзі выглядаюць старэйшымі за 18 гадоў.
У прыватнасьці, член парлямэнта ад Кансэрватыўнай партыі Дэвід Дэйвіс прапанаваў, каб падлеткам, якія прыбылі ў краіну, зрабілі стаматалягічную экспэртызу, каб вызначыць іх узрост. Гэты заклік быў адкінуты ўладамі.
Каля аддзяленьня міністэрства ўнутраных спраў у лёнданскім раёне Кройдан, куды даставілі дзяцей-уцекачоў, была выстаўлена часовая агароджа загароду, каб схаваць дзяцей журналістаў.