У францускім горадзе Кале адбыліся сутыкненьні мігрантаў з паліцыяй

У лягеры для ўцекачоў у Кале, які ўлады плянуюць зачыніць ў панядзелак, адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і мігрантамі, паведамляе тэлеканал ВВС.

Група зь некалькіх дзесяткаў мігрантаў закідала супрацоўнікаў правапарадку камянямі і бутэлькамі. Паліцыя адкрыла агонь і ўжыла дымавыя гранаты.

У лягеры ў Кале жыве каля 9 тысяч нелегальных мігрантаў з краін Афрыкі і Блізкага Ўсходу, якія спрабуюць патрапіць у Вялікабрытанію праз Эўратунэль.

У верасьні прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд паведаміў аб рашэньні дэмантаваць лягер да канца 2016 году. Мясцовыя ўлады распаўсюдзілі тысячы ўлётак з папярэджаньнем аб зносе.

Мігрантаў плянуецца разьмеркаваць па розных частках краіны, дзе яны змогуць падаць прашэньне на атрыманьне прытулку.