Нобэлеўскі камітэт не датэлефанаваўся да Боба Дылана

Боб Дылан

Дагэтуль Нобэлеўскі камітэт ня здолеў датэлефанавацца да амэрыканскага паэта і сьпевака Боба Дылана, каб афіцыйна паведаміць пра прысуджэньне яму прэміі па літаратуры і даведацца, ці возьме ён удзел у цырымоніі ў Стакгольме 10 сьнежня.

Брытанская The Guardian цытуе сакратарку Швэдзкай акадэміі Сару Даніюс, якая праведаміла, што пакуль ёй удалося толькі датэлефанавацца да канцэртмайстра, які зьвязаны з Бобам Дыланам.

Пакуль што сам ляўрэат ніяк публічна не адрэагаваў на прысуджэньне яму Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.