У Кіеве аб’ядналася беларуская і ўкраінская аграшляхта

Сяргей Прылуцкі, Алесь Плотка

У кіеўскай карчме «Барбакан» адбылася мастацкая акцыя «Аграшляхта: першы ўкраінска-беларускі індыгенат».


Паводле словаў ініцыятараў акцыі — менскага паэта Алеся Плоткі і берасьцейска- кіеўскага паэта Сяргея Прылуцкага, гэта імпрэза зьяўляецца спробай пераасэнсаваньня культурнай прасторы былога Вялікага Княства Літоўскага, дзе шляхта і вяскоўцы былі фактычна павязаныя в адзіную супольнасьць.


Напрыканцы літаратурных чытаньняў беларускія і ўкраінскія літаратары сымбалічна пасьвяцілі адзін аднаго ў аграшляхцічы.


(Індыгенат — юрыдычны тэрмін, што характарызуе грамадзянскі статус. У Рэчы Паспалітай прызнаньне за шляхцічам замежнай краіны дваранства краіны пражываньня)