Керы і Лаўроў правялі ў Лязане перамовы ў справе Сырыі

Алепа паслля авіаналёту, 14 кастрычніка 2016

У Лязане ў суботу адбыліся перамовы ў справе Сырыі паміж дзяржаўным сакратаром ЗША Джонам Керы і міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым. Керы назваў перамовы «мазгавым штурмам».

Перамовы працягваліся чатыры з паловай гадзіны. У іх таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі Турэччыны, Катару, Савудаўскай Арабіі і Ірану. Супольнай заявы ўдзельнікаў перамоваў не было.

Паводле Керы, наступныя перамовы вакол Сырыі адбудуцца 17 кастрычніка.

Агенцтва «РИА Новости» падае словы Лаўрова, які пацьвердзіў, што бліжэйшымі днямі кантакты ўдзельнікаў перамоваў будуць працягнутыя.

Раней прадстаўнікі чатырох гуманітарных арганізацый — Save the Children, Oxfam International, International Rescue Committee і Norwegian Refugee Council заклікалі неадкладна абвясьціць замірэньне ў Алепа, даставіць гуманітарныя грузы і эвакуіяваць параненых.