Афіша:
У кавярні «Утопія 60» (Менск, вул. Леніна, 9) пройдзе сустрэча з паэтам Дзьмітрыем Строцавым. Пачатак а 19.00.
Лялечны тэатар «Лямцавая батлейка» выступіць са спэктаклем «Мама Му ў басэйне» для дзяцей пасёлку Зялёны Бор у Смалявіцкім раёне, а таксама для вучняў сярэдняй школы № 5 г. Жодзіна. Пачатак у 11.00 (сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна), 13.00 (Дом культуры п. Зялёны Бор).
У гісторыі:
70 да н. э. ― нарадзіўся Публій Вэргілій, старажытнарымскі паэт.
1432 ― Польшча і ВКЛ падпісалі Гарадзенскую унію.
1814 ― нарадзіўся Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.
1844 ― нарадзіўся Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф.
1914 ― нарадзіўся паэт Лявон Случанін (Лявонці Шпакоўскі). У часы нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам школы, школьным інспэктарам на Случчыне, быў дэлегатам зьезду Беларускае цэнтральнае рады ў 1944 г. Вязень сталінскіх лягераў, аўтар паэмы «Рагнеда».
1936 ― нарадзіўся Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік.
1962 ― нарадзіўся Сяргей Абламейка, беларускі пісьменьнік, гісторык, журналіст, супрацоўнік Радыё Свабода.
1916 — у Сьвіслачы (Гарадзенская вобласьць) заснаваная беларуская настаўніцкая сэмінарыя.
1920 ― армія генэрала Станіслава Булак-Балаховіча захапіла Мазыр.
1929 ― створаны Інстытут гісторыі АН Беларусі.
1953 ― на Менскім трактарным заводзе выраблены першы трактар «Беларус» на колах.
1961 ― у Лёндане заснаваная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
1964 ― уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба».
1968 ― адбыўся першы выступ брытанскага рок-гурту Led Zeppelin.
У памяці:
1817 ― памёр Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.
1824 ― памёр Рамуальд Гедройць, адзін з галоўных камандзіраў Касьцюшкоўскага паўстаньня.
1833 ― памёр Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дыплямат, дзяржаўны дзяяч ВКЛ.
Цытата:
Славу ткалі гады. На крывіцкай зямлі
Панавалі і шчасьце, і згода...
У харомах сваіх на пацеху усім
Вырастала дачка Рагвалода.
Залацістыя косы ёй сонца дало,
Дало неба ёй сінія вочы;
На квяцістым лугу за вішнёвым сялом
Дала лілія стан ёй дзявочы.
Навучыла жыцьцё волю сьветлую піць
I ніколі ня знацца з прымусам.
Навучыла зямля, як радзіму любіць,
Як любіць крывічан-беларусаў.
Лявон Случанін, фрагмэнт паэмы «Рагнеда»