Памёр нобэлеўскі ляўрэат Дарыё Фо

Дарыё Фо

Сёньня на 91-годзе жыцьця памёр італьянскі драматург, рэжысэр, тэарэтык сцэнічнага мастацтва і жывапісец Дарыё Фо.

У 1997 годзе Фо атрымаў Нобэлеўскую літаратурную прэмію як аўтар, які, паводле Нобэлеўскага камітэту, «імітуе блазнаў Сярэднявечча ў бічаваньні ўлады і адстойваньні годнасьці прыгнечаных».