Ужо сёньня, 12 кастрычніка: прысуд Паліенку, уручэньне прэміі Гедройця

Зьміцер Паліенка ў судзе 11 кастрычніка 2016 году

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня:

Менск. У судзе Цэнтральнага раёну судзьдзя Валеры Есьман агалосіць прысуд па крымінальнай справы супраць беларускага актывіста Зьмітра Паліенкі, затрыманага падчас прабегу раварыстаў «Крытычная маса». Паліенку абвінавачваюць у супраціве міліцыі, пазьней дадалі абвінавачаньне ў распаўсюджваньні парнаграфіі.

Менск. Ушанаваньне ляўрэатаў літаратурнай прэміі Гедройця.
Месца правядзеньня — Гатэль Renaissance (пр. Дзяржынскага, 1Е). Пачатак а 19:00

Менск. У рамках XVI Тыдня італьянскай мовы ў сьвеце пасольства Італіі ў Мінску сумесна з аддзяленьнем пасольства Швэйцарыі ў Рэспубліцы Беларусь арганізуе паказ сучасных фільмаў на італьянскай мове. Кінатэатар «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20) Пачатак а 19:00

Менск. Лекцыя «Гератопія (мастацтва стварэньня сакральных прастор — Радыё Свабода) хрысьціянскага храму». Чытае Дзьмітры Салодкі, загадчык навукова-асьветніцкага аддзелу Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі. (вул. Леніна, 20) Пачатак а 19:00

Магілёў (па 15 кастрычніка). V Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага разьвіцьця грамадзтва». Бяруць удзел эксперты па традыцыйнай культуры больш чым з 20 краін: Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы, Літвы, Аўстрыі, Румыніі, Баўгарыі і іншых.

Менск. Канцэрт гурту APPLE TEA. Месца правядзеньня — клюб «Графіці» (зав. Калініна, 16) Пачатак а 19:00

У гісторыі:

1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам выспы Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнаю датаю «адкрыцьця Амэрыкі».

1920 — падпісаньне Рыскай дамовы, папярэдняга дакумэнту, створанага з мэтаю заканчэньня савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў. Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 году.

1925 — у Бэрліне пачалася Другая ўсебеларуская канфэрэнцыя. Беларускія палітыкі, якія паверылі, што ў БССР можна рэалізоўваць ідэалы нацыянальнага адраджэньня, пераконвалі сваіх калег-эмігрантаў спыніць барацьбу з бальшавікамі. На канфэрэнцыі паўнамоцтвы ўраду БНР былі перададзеныя ўраду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крачэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі.

1952 — у Нью-Ёрку беларускімі эмігрантамі была пастаўленая камэдыя «Паўлінка» Янкі Купалы.

1964 — з касмадрому Байканур запушчаны трохмесны касьмічны карабель «Усход-1». Упершыню ажыцьцявіўся палёт шматмеснага карабля; быў гэта таксама першы палёт касманаўтаў без скафандраў.

1971 — адбыўся першы паказ рок-опэры «Ісус Хрыстос супэрзорка» на словы Ціма Райса і музыку Эндру Лойда Ўэбэра ў Нью-Ёрку. З тых часоў гэтая неклясычная опэра даўно стала клясычнай і сьпяваюць яе ва ўсіх краінах сьвету і на розных мовах.

1994 — Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала першую перамогу (у сустрэчы супраць зборнай Люксэмбургу).

У гэты дзень нарадзіліся:

1884 — Міхал Буклярэвіч, рымска-каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч.

1865 ― Міхал Анцаў, кампазытар, харавы дырыжор і пэдагог. Жыў у Віцебску, дзе быў арганізатарам народнай кансэрваторыі, а пасьля, у савецкія часы, кіраваў дзяржаўным хорам. Напісаў кніжку для самавукаў — як навучыцца нотнае граматы.

1935 ― Лючана Павароцьці, італьянскі сьпявак (тэнар)

У гэты дзень памерлі:

1924 ― Анатоль Франс, францускі раманіст і літаратурны крытык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры

1955 ― Лаўрэнці Цанава (расстраляны), супрацоўнік савецкіх карных ворганаў, наркам унутраных справаў БССР

Цытаты:

«Жарсьці — ворагі спакою. Але бязь іх не было б ні мастацтваў, ні навук, ні жыцьця ў прынцыпе».

«Выпадак — псэўданім Бога, калі ён ня хоча падпісвацца уласным імем».

«Стварыць сьвет лягчэй, чым зразумець яго».

Анатоль Франс