Раварыст Дзьмітры Паліенка год таму на шэсьці нацыянальнага сьцягу ў Менску. Фотафакт

Год таму, 10 кастрычніка, каля тысячы чалавекўзялі ўдзел у мірным шэсьці пад нацыянальнымі сьцягамі ў Менску ад плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа. Сярод удзельнікаў акцыі быў і раварыст Дзьмітры Паліенка, суд над якім распачнецца заўтра.

11 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёну судзьдзя Валеры Есьман пачне разгляд крымінальнай справы супраць беларускага актывіста Дзьмітрыя Паліенкі, затрыманага падчас прабегу раварыстаў «Крытычная маса». Паліенку абвінавачваюць у супраціве міліцыі, пазьней дадалі абвінавачаньне ў распаўсюдзе парнаграфіі.