На Гаіці ахвярамі ўрагану «Мэт’ю» сталі больш за 840 чалавек

Колькасьць ахвяраў урагану «Мэт’ю» на Гаіці перавысіла 840 чалавек. Дзясяткі тысяч мясцовых жыхароў засталіся без прытулку. Стыхія абрынулася на краіну ў мінулы аўторак.

Злучаныя Штаты накіравалі каманды ўзброеных сілаў і Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID) на дапамогу Гаіці, каб сумесна зь мясцовымі органамі ўлады каардынаваць дапамогу ліквідацыі стыхійных бедзтваў.

Паводле зьвестак ААН, ад урагану пацярпелі каля 6 мільёнаў гаіцянаў, зь іх 350 тысяч маюць патрэбу ў неадкладнай дапамозе, паведамляе «Голас Амэрыкі». Мэдыкі асьцерагаюцца ўсплёску халеры.

У пятніцу ўраган прыйшоў у амэрыканскі штат Флорыда, дзе больш за 800 тысяч дамоў засталіся без электрычнасьці. Хуткасьць ветру ў эпіцэнтры дасягае 195 кілямэтраў у гадзіну.