Рада Бясьпекі ААН сёньня галасуе за кандыдатуру новага генэральнага сакратара арганізацыі.
Чакаецца, што ім стане былы прэм’ер-міністар Партугаліі Антонію Гутэрыш, які лідзіруе пасьля пяці тураў тайнага галасаваньня. Сярод іншых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка ААН упершыню апынулася жанчына — сябра Эўракамісіі ад Балгарыі Крысталіна Георгіева.
Другі пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна завяршаецца ў канцы 2016 году.