«На лінію 101 (яна ж 112) было пару званкоў ад занепакоеных жыхароў Гомеля, аднак ні там, ні ў любым іншым пункце краіны наступстваў няма», — паведамляе МНС Беларусі на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках.
У СМІ ўжо зьявіліся ўражаньні ад землятрусу некаторых гамельчукоў.
«На пачатку трэцяй раптам пачало калыхаць. Як на хвалях. Я падумала, што гэта мне дрэнна, ціск. Муж у гэты момант размаўляў з адным па скайпе і таксама заўважыў штуршкі. А ў акварыюме з рыбкамі вада ходырам хадзіла. Працягвалася ўсё хвіліны дзьве», — цытуе жыхарку Гомеля TUT.by.
У ноч на 24 верасьня моцны землятрус магнітудай 5,3 адбыўся ў 02:11 у Карпатах. Землятрус адчувалася на ўсёй тэрыторыі Румыніі, у тым ліку ў Бухарэсьце, а таксама ў Малдове і Ўкраіне. Пра ахвяраў і разбурэньні нічога не паведамляецца.