Пуцін даручыў увесьці ў Расеі падатак для турыстаў

Неабходныя папраўкі маюць унесьці ў расейскае заканадаўства да 1 сакавіка 2017 году.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даручыў увесьці адмысловы курортны збор, вынікае з апублікаванага на сайце Крамля сьпісу даручэньняў. Атрыманыя з гэтага грошы плянуюць накіроўваць на разьвіцьцё санаторна-курортнага комплексу, паведамляе РБК.

Неабходныя для зьяўленьня «падатку з турыстаў» папраўкі павінны быць унесеныя ў заканадаўства да 1 сакавіка 2017 году, адзначаецца ў дакумэнце.

Увосень 2014 году ў Дзярждуму Расеі ўжо ўносілі законапраект аб увядзеньні збору «з фізычных асобаў, якія прыбываюць у турыстычную мясцовасьць». Аднак тады ён быў адпрэчаны урадам, бо былі засьцярогі, што гэта зьнізіць прывабнасьць расейскіх курортаў.