Ужо сёньня, 15 верасьня: Дзень Бібліятэк, дзень памяці Ўладзіслава Сыракомлі

Бібліятэка імя Ларысы Геніюш у Горадні

Падзі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск. Адкрыцьцё выставы «Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша». Галерэя «Акадэмія». Вул. Сурганава,14, пачатак а 17-й.

Менск. «Вянок»: інтэрактыўная выстава сучаснай беларускай выцінанкі. Тры мастачкі, майстры выцінанкі, сябры Беларускага Саюзу майстроў народнай творчасьці прадстаўляюць праект «Вянок»: інтэрактыўная выстава, натхнёная 125-гадовым юбілеем з дня нараджэньня беларускага паэта-рамантыка Максіма Багдановіча. Канцэпцыя выставы складаецца з твораў на тэму разнастайнасьці праяў прыгажосьці і чараўніцтва расьлін. Музэй гісторыі Беларускага кіно. (вул. Свярдлова, 4)

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк.

У гісторыі:

1616 — у італьянскім горадзе Фраскаці адкрылі першую ў Эўропе бясплатную грамадзкую школу, дзе маглі вучыцца ня толькі дзеці арыстакратаў.

1812 — Француская армія Напалеона заняла Маскву.

1821 — Гішпанскія калёніі Гватэмала, Гандурас, Коста-Рыка і Сальвадор абвясьцілі сваю незалежнасьць.

1908 — пачатак трохгадовага зьняволеньня ў менскай турме Якуба Коласа, які быў асуджаны за арганізацыю нелегальнага настаўніцкага зьезду

1916 — першае ў сьвеце выкарыстаньне танкаў адбылося ў бітве Першай сусьветнай вайны

1922 — у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.

1935 — Нюрнбэрскія законы пазбавілі габрэяў нямецкага грамадзянства.

1955 — апублікаваны скандальны для свайго часу раман «Лаліта» Ўладзімера Набокава

1959 — Мікіта Хрушчоў стаў першым савецкім лідэрам, які наведаў Злучаныя Штаты Амэрыкі.

1995 — прэзыдэнт Казахстану загадвае перанесьці сталіцу з Алматы ў Астану

1997 — зарэгістраваны і пачаў працу сайт Google, які стаў найбольш папулярнай пошукавай сыстэмай у Сеціве

2008 — амэрыканская фінансавая кампанія Lehman Brothers падала на банкруцтва — гэта было найбуйнейшае банкруцтва ў гісторыі ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся:

1613 — Франсуа дэ Лярашфуко, францускі пісьменьнік і філёзаф

1890 — Агата Крысьці, брытанская пісьменьніца, аўтарка дэтэктываў

1929 — Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак-графік

1971 — Кастусь Калесьнікаў, беларускі рок-музыка, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA

У гэты дзень памерлі:

1862 — Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, перакладчык

1975 — Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, адзін з заснавальнікаў рэактыўнай і звышгукавай авіяцыі, ураджэнец Беларусі

Цытата:

Старыя таму так любяць даваць добрыя парады, што яны ўжо ня могуць падаваць благія прыклады.

Франсуа дэ Лярашфуко