Лагвінец трапіў у аўтааварыю

Палітык паведаміў, што яго машына Nisan зьляцела з дарогі і перакулілася, але змагла даехаць да Менску.

«Зьляцеў у кювэт са жвіравай дарогі, перакуліўся і стаў на колы, жывы без пашкоджаньняў. Машына едзе, на ёй вярнуўся ў Менск. Дзякуй табе, Божа! Сябры, кіруйце ўважліва!» — напісаў намесьнік старшыні руху «За свабоду» ў сваім фэйсбуку.