Міністар унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер папярэдзіў аб ўзрастаньні небясьпекі з боку радыкальных ісламістаў у Нямеччыне. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію Bild.
Па словах міністра, колькасьць ісламістаў «высокая як ніколі». Іх ужо больш за 520 чалавек, і ўсе яны здольныя ўчыніць сур’ёзныя злачынствы, паведамляе DW.
Акрамя таго, улады фэдэральных земляў маюць дадзеныя яшчэ аб 360 магчымых памагатых ісламістаў. Па словах дэ Мэзьера, спэцслужбы працуюць над тым, каб трымаць у полі зроку ўсіх патэнцыйных тэрарыстаў. Ён адзначыў таксама высокую колькасьць крымінальных справаў і затрыманьняў у апошнія гады.