10 верасьня ў Гомелі на адкрытай пляцоўцы сядзібы грамадзка-палітычнага цэнтру адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага і гомельскіх бардаў.
Такім чынам дэмакратычныя сілы Гомельшчыны вырашылі завяршыць выбарчую кампанію.
Сьвята музыкі таксама прысьвечанае чарговым угодкам бітвы пад Воршай. Дэвіз канцэрту: «Верым, можам, пераможам!»
«Уваход вольны, але ж веданьне паролю пажадана: «Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна!», — павеламляе сайт «Гомельская вясна».