Ужо сёньня, панядзелак 5 верасьня: Вынясеньне прысуду па пазове Матолькі супраць БТ

Маці Тэрэза

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасьці Вярхоўнага суду Беларусі абвесьціць рашэньне па пазове фатографа Антона Матолькі да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі аб спагнаньні кампэнсацыі ў сувязі з парушэньнем аўтарскага права.

Адбудзецца другое пасяджэньне Кансультацыйнай рады беларусаў замежжа пад старшынёўствам міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. У склад Кансультатыўнай рады ўваходзяць больш за 30 прадстаўнікоў беларускай дыяспары з 20 краін сьвету.

Абвяшчэньне прысуду Канстанціну Шараверу — былому гендырэктару баскетбольнага клюбу «Цмокі-Менск». Шаравера абвінавачваецца ў тым, што браў грошы клюбу, неабгрунтавана павысіў свой заробак і арганізаваў за кошт клюбу банкет у гонар свайго юбілею. Яму пагражае 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама канфіскацыя маёмасьці.

У гісторыі:

1918 — у Расеі абвешчаны «чырвоны тэрор».

1972 — падчас Мюнхэнскай алімпіяды 8 тэрарыстаў палестынскае арганізацыі «Чорны верасень» узялі ў закладнікі, а потым забілі 11 ізраільскіх спартоўцаў

1981 — у Гданьску распачаўся I Нацыянальны кангрэс дэлегатаў «Салідарнасьці»

У гэты дзень нарадзіліся:

1638 — Людовік XIV, кароль Францыі, які быў на пасадзе 72 гады.

1860 — Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог.

1901 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, палітычны дзяяч.

1901 — Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1917 — Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР у 1982—1997.

1946 — Фрэдзі Мэрк’юры, брытанскі рок-музыка, лідэр гурту Queen.

У гэты дзень памерлі:

1569 — Пітэр Брэйгель старэйшы, флямандзкі мастак.

1937 — Анатоль Дзяркач, беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мэмуарыст.

1997 — Маці Тэрэза, гуманітарная дзяячка, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1979 году

2005 — Зьміцер Кісель, беларускі публіцыст, журналіст, гісторык.

Цытата:

Мы можам пазбавіцца ад хваробы з дапамогай лекаў, але адзіны лек ад адзіноты, адчаю і безнадзейнасьці — гэта любоў. У сьвеце шмат людзей, якія паміраюць ад голаду, але яшчэ больш тых, хто памірае ад таго, што ім не хапае любові.

Маці Тэрэза