Польская чыгунка зьвязала Горадню з Кракавам

Ад 4 верасьня з Горадні да Кракава штодня пачынае курсаваць цягнік польскага фармаваньня. Ён будзе выпраўляцца а 15.32 паводле беларускага часу і паедзе праз Кузьніцу, Беласток і Варшаву. Прыбыцьцё ў Кракаў — а 23.04.

Як паведамляе сайт Беларускай чыгункі, квіток да Варшавы каштуе 34 рублі, да Кракава — крыху больш за 46 рублёў. У адваротны шлях з Кракава цягнік будзе адпраўляцца а 4.46, у Горадню прыбудзе а 14.22.

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі патлумачылі неабходнасьць новага маршруту падвышаным попытам на паездкі пасажыраў у суседнюю Польшчу.