Страляніна ў Екацярынбургу: параненыя шэсьць чалавек

У Екацярынбургу пры страляніне пацярпелі шэсьць чалавек, паведамляе расейскае ўпраўленьне паліцыі па Сьвярдлоўскай вобласьці. Параненыя шпіталізаваныя.

Паводле дадзеных ТАСС, страляніна адбылася ў цыганскім пасёлку.

Цяпер праводзіцца праверка, па выніках будзе вырашацца пытаньне аб узбуджэньні крымінальнай справы, — паведамілі ў мясцовым упраўленьні сьледчага камітэту.