У ЗША на стартавай пляцоўцы выбухнула ракета

Ракета Falcon 9

У ЗША ў чацьвер на стартавай пляцоўцы на мысе Канавэрал выбухнула ракета-носьбіт Falcon 9 кампаніі SpaceX, паведамляе Associated Press.

Паводле дадзеных касьмічнага агенцтва NASA, выбух адбыўся ў ходзе праверкі рухавікоў на вогнеўстойлівасьць. Выбух адчуваўся ў радыюсе некалькіх кілямэтраў ад месца здарэньня.


Запуск новай ракеты быў прызначаны на суботу і павінен быў вывесьці на арбіту ізраільскі спадарожнік. Шматразовыя ракеты Falcon 9 выкарыстоўваюцца для дастаўкі грузаў на Міжнародную касьмічную станцыю. Выкарыстаньне шматразовых ракет робіць запуск касьмічных апаратаў больш танным.