Марыя Мамашук выйграла срэбра на Алімпіядзе. ФОТА

Марыя Мамашук

Чэмпіёнка Эўропы-2016 беларуска Марыя Мамашук (63 кг) у фінале алімпійскага турніру па вольнай барацьбе выйграла срэбны мэдаль.

У фінале яна змагалася зь японкай Рысака Каваі.

Па ходзе алімпійскіх спаборніцтваў Мамашук перамагла прадстаўніцу Казахстану Кацярыну Ларыёнаву (1/8 фіналу) і швэдку Катарыну Ёхансан (1/4 фіналу). У паўфінале яна перамагла прадстаўніцу ЗША Алену Піражкову.

Цяпер у зборнай Беларусі адзін залаты мэдаль, тры срэбраныя, і два бронзавыя.