Максім Вінярскі паведаміў актывісту Леаніду Кулакову па тэлефоне, што яго абвінавачваюць у рабаваньні і вязуць у Маскоўскі РАУС Менску.
Паводле словаў Вінярскага, ён нікога не рабаваў. Больш ён нічога не пасьпеў сказаць - у яго вырвалі трубку.
Пра гэта інфармуе сайт «Беларуская праўда».
10 жніўня суд Маскоўскага раёну Менска прызнаў каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага вінаватым у парушэньні часткі 3 артыкулу 23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і аштрафаваў на 50 базавых велічынь.