Прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку выклікаюць у пракуратуру

Пятро Парашэнка

Генэральная пракуратура выклікае на допыт прэзыдэнта Пятра Парашэнку па справе Эўрамайдану.

Пра гэта паведамляе «Ўкраінская праўда» са спасылкай на свае крыніцы.

На допыты таксама выклікаюць экс-прэм’ера Арсеня Яцанюка, цяперашняга сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксандра Турчынава і мэра Кіева Віталя Клічко.

Дакладных датаў пакуль няма, але вядома, што ўсе гэтыя допыты адбудуцца ў жніўні.