Ужо сёньня, 8 жніўня: 90-годзьдзе айца Аляксандра Надсана, візыт місіі ПАРЭ ў Менск

Айцец Аляксандар Надсан

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія. ХХХІ летнія Алімпійскія гульні. Чацьвёрты дзень спаборніцтваў.

Менск (да 11 жніўня). Візыт у Беларусь папярэдняй місіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы для назіраньня за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў шостага скліканьня.

У ГІСТОРЫІ


1618 — гораду Друя нададзенае Магдэбурскае права

1655 — расейскія войскі занялі Вільню ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай (1654–1667)

1794 — пачалася першая, двухдзённая (8.8-9.8.1794), атака расейскіх войскаў на Вільню.

1815 — Напалеон адправіўся ў высылку на востраў Сьвятой Алены.

1919 — польскія войскі занялі Менск

1925 — у Вільні выйшла беларуская газэта-аднаднёўка «Селянін»

1945 — СССР аб’явіў вайну Японіі ў ходзе Другой Сусьветнай вайны

2008 — у Пэкіне адкрыліся Гульні XXIX Алімпіяды

У гэты дзень нарадзіліся:


1912 — Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменьнік

1926 — Аляксандар Надсан, беларускі уніяцкі сьвятар, апостальскі візытатар беларускіх католікаў у эміграцыі, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Ф. Скарыны ў Лёндане, гісторык, перакладчык

У гэты дзень памерлі:


1530 — Канстанцін Астрожскі, вялікі гетман літоўскі

1780 — Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага ваяводзтва на Сойме Рэчы Паспалітай

1976 — Мікалай Лапіцкі, дзеяч беларускай эміграцыі, праваслаўны сьвятар

1977 — архімандрыт Леў Гарошка, беларускі уніяцкі сьвятар, манах-марыянін, гісторык, журналіст, выдавец, перакладчык, галоўны рэдактар часопісу «Божым шляхам»

1986 — Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменьнік

2007 — Уладзімер Буднік, беларускі кампазытар

Цытата:


Беларуская мова ня лепшая і ня горшая за іншыя. Але яна дадзена нам Богам, таму мусіць існаваць, пакуль жыве гэты сьвет. Без беларускай мовы нас як нацыі ня будзе.

Айцец Аляксандар Надсан