Мэдыкі занепакоеныя станам кіраўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігара Платніцкага пасьля замаху на яго жыцьцё, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў бальніцы.
«Стан кіраўніка рэспублікі ацэньваецца як цяжкі, яму праводзіцца апэрацыя», — паведаміла крыніца.
Раней крыніца ў той жа бальніцы сьцьвярджала, што лекары ацэньваюць раненьне Платніцкага нецяжкім і пагрозы яго жыцьцю няма.
6 жніўня ў Луганску была падарваная машына кіраўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі. Паведамляецца, што ў выніку выбуху раненьні атрымалі 2 чалавекі, яны былі шпіталізаваныя.