Паведамляецца, што па электроннай пошце прыйшлі паведамленьні аб меркаваных нападах на паліцэйскія ўчасткі ў некалькіх аўстрыйскіх землях.
Як паведаміў прадстаўнік МУС Аўстрыі Карл-Хайнц Грундбёк, пацьвердзіўшы інфармацыю, якая зьявілася ў чацьвер на сайце газэты Die Presse, пасланьні напісаныя на дрэннай ангельскай мове і ў іх ёсьць наўпроставы намёк на тое, што іх аўтары — ісламскія экстрэмісты.
Лісты адпраўленыя са схаванага электроннага адрасу, які ўжо выкарыстоўваўся і ў ранейшых пасланьнях такога характару, паведаміў Грундбёк. Паводле яго, ужытыя неабходныя захады, падставаў для панікі няма.
Практычна ва ўсіх краінах Эўропы апошнім часам узмацняюцца захады бясьпекі — пасьля нядаўніх тэрарыстычных нападаў у Францыі, Нямеччыны, у выніку якіх загінулі дзясяткі людзей. У большасьці выпадкаў адказнасьць брала на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».
У сувязі з гэтым у краіне ўзмоцненыя захады бясьпекі.