Страляніна ў сталіцы Тэхасу: загінула маладая жанчына

Мэдыкі пацьвердзілі, што 30-гадовая жанчына была забітая пры страляніне ў цэнтры сталіцы штату Тэхас, горадзе Осьцін.

30-гадовая жанчына загінула пры страляніне, распачатай невядомым у горадзе Осьцін, сталіцы штату Тэхас. Пра гэта паведамляюць амэрыканскія СМІ ў нядзелю. Паводле іх дадзеных, яшчэ ня менш як тры чалавекі былі параненыя.

Як паведамляе Асашыэйтэд прэс, у тым жа раёне гораду ўзьнікла яшчэ адна перастрэлка. Абодва ўчасткі ачэпленыя паліцыяй.

Прычыны страляніны высьвятляюцца, аднак паліцыя схіляецца да меркаваньня, што ідзецца пра сваркі на бытавой глебе.